Як за пяць хвілін усім класам вывучыць Якуба Коласа?
Среда, 27.09.2017 07:27. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Гульня для настаўнікаў беларускай літаратуры і вучняў
Дарагія настаўніцы і настаўнікі! Як зрабіць каб увесь клас з радасцю дэкламаваў вершы нашых паэтаў? Вам дапаможа адна гульня.
Правілы простыя
- Вашы вучні – непераможныя ваяры. Яны не павінны даць захапіць Кадуку (яго сыграеце вы) найвялікшую каштоўнасць (за спінамі гульцоў любы прадмет: збор твораў Якуба Коласа, глобус, ваза). Калі яны не ўпільнуюць яе, то вечная цемра апусціцца на зямлю.
- Каб не прапусціць, Кадука, трэба выразна сказаць чароўныя словы:
Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
3.Калі Кадук дакранецца да якога-небудзь вучня, той павінен адзін скорагаворкай прамовіць гэтыя радкі.
4. Перамога за Кадуком у тым выпадку, калі хоць адзін з гульцоў саб’ецца альбо забудзе словы.
Вы можаце браць любы верш са школьнай праграмы, самі пабачыце, з якім захапленнем вучні будуць вучыць вершы беларускіх паэтаў пад час гульні.
Прыдумаў Васіль Дранько-Майсюк